3-га лістапада ў Маскоўскім раёне на базе ДУА «Гімназія №146 г. Мінска» прайшоў лінгвістычны конкурс па беларускай мове і беларускай літаратуры «Валошка» для вучняў 7-8 класаў, які сёлета быў прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Удзельнікамі гэтага конкурсу былі і вучні 7”А” класа нашай школы – Карпава Эвеліна і Сарочыч Марыя.
Перад пачаткам кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак сімвал творчага конкурсу – кветку валошку, зробленую вучнямі гімназіі №146.
Нашы вучні паказалі добрае веданне прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» і атрымалі “Пахвальны водгук” за ўдзел у конкурсе.
Віншуем Карпаву Эвеліну і Сарочыч Марыю з паспяховым удзелкам ў конкурсе “Валошка”!

А таксама дзякуем настаўнікам беларускай мовы і літаратуры
Ківатыцкай Ірыне Віктараўне і
Пятрушынай Анастасіі Валер’еўне
за падрыхтоўку Карпавай Эвеліны і Сарочыч Марыі да конкурсу!